hello@dab.by
+375 17 268 41 32

 
 
 
dinamo1
 
 

Нястрымная энергія ХК «Дынама-Мiнск» у новым прома ад DAB.

 


Хакейны клуб «Дынама-Мінск» па-ранейшаму з’яўляецца адзiным у краiне, якi выступае у КХЛ. Таксама хакеiсты клуба ўваходзяць у склад нацыянальнай зборнай Рэспублiкi Беларусь.
 
Задача
 
Перад DAB.Creative стаяла задача распрацаваць файныя i эфектныя ролiкi: прома-ролік каманды, відэавізіткi гульцоў клуба для ўдзелу ў КХЛ-2016 i ўвогуле сезону 2016/2017гг, а таксама вiдэаграфiку для медыякуба. Усё павiнна адлюстроўваць моц і ўстойлівую волю каманды да перамогі.
 
Рашэнне
 
Нястрымная энергiя і спартыўная магутнасць каманды мацнеюць i павялічваюцца з кожным матчам. Валявы настрой гульцоў знайшоў сваё адлюстраванне ў выглядзе электрычных зарадаў і маланак.
 

 
Энергiя, якая генеруецца ў кожным удзельнiку слаўнай каманды на першых момантах роліку, паступова прасяквае ўсё цела, з кожнай хвілінай мацнее ўсё хутчэй і хутчэй. Урэшце, ёй ужо не хапае месца ў межах клуба, яна распаўсюджваецца на ўсю пляцоўку, арэну i далей на горад, зараджаючы аматараў моцнай верай ва ўлюблёную каманду. Дынама-машына перадае бясконцы запас энергіі, якая зараджае гараджан моцнай верай ў клуб на ўвесь сезон.
 
Заўзятары, жыхары горада і гульцы становяцца адзіным цэлым, злучаныя адной мэтай і адной энергіяй.
 
Пры стварэннi ролiка выкарыстоўвалася дынамічная здымка, якая зрабiла відовішча зачаравальным і хвалюючым. А дзякуючы прымяненню VFX (Visual Effects), мы змаглі скарыстаць зарады маланак i электрычнасці ў максімальна натуральным выглядзе.
 
Відэавізіткі гульцоў
 

 
Графіка на медыакуб